Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сапраўднаму настаўніку

Сапраўднаму настаўніку.
Быць сапраўдным настаўнікам – праца даволі цяжкая.
І не кожны гатоў да канца той сцяжынкай ісці.
Аддаваць свае сэрца на цацкі ў дзіцячую зграю,
Разумець, дараваць, над сабою бязмежна расці.
Быць сапраўдным настаўнікам – вельмі складаная праца.
Кавалем для дзіцячых, яшчэ не забруджаных душ
Дык навошта жыцце на дарэмнае нешта растраціць?
Лепш дзіцячых усмешак набраць у сівы капялюш.
На палесскай зямлі шмат выдатных было педагогаў.
Кожны ў памяці месца займае з пашанай свае.
Не забылі іх мы, не забудуць і нас, дзякуй богу.
Бо сапраўдны настаўнік – прызванне твае і мае.
У дапамозе знаемым, чужым не адмовіў ніколі.
Працаваў не за грошы, у ліхія цяжкія гады.
Не шукаў, дзе цяплей, альбо іншае, лепшае долі.
Заставаўся заўседы ў дзіцячых вачах маладым.
Быў шырокі душою і шчодры як у верасні поле.
Не цураўся ніколі сваёй і суседскай бяды.
Нават цетку з касою сустрэў, як патрэбна, у школе
За старэнькаю партаю так і заснуў назаўжды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сапраўднаму настаўніку - Андрэй Кувік