Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш КЛЯТВА

У дзяцінстве мне на вопратку пагоны
З усмешкай цеплай прышывала маці
I прымауляля: “Некалі, мой родны,
Выдатны атрымаешся салдацік.”
Прайшлі гады, шляхоу змяніу немала,
Але у лесу есць свае законы –
Як мне у маленстве прадракала мама –
Нашу я лейтэнанцкія пагоны.
Служу свайму народу! Гонар маю!
Служу Айчыне! Службай ганаруся!
Самаадданым, мужным абяцаю
Быць афіцэрам сінявокай Беларусі!
За вольныя прасторы і нябесы,
За смех дзіцячы і прамень вясновы
Надзейна і, не скардзячыся лесу,
Стаяць на варце людзіу пагонах.
I хай на нас увесь свет ідзе вайною,
Але пакуль натхненна сэрца б*ецца
Я упэунены, што выйшаушы са строю
Без разважанняу кожны паклянецца!
Служу свайму народу! Гонар маю!
Служу Айчыне! Службай ганаруся!
Самаадданым, мужным абяцаю
Быць афіцэрам сінявокай Беларусі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш КЛЯТВА - Уладзімір Бузук