Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я сорак гадоў не то жыў, не то спаў

Я сорак гадоў не то жыў, не то спаў,
Я сорак гадоў – пад гіпнозам,
Я сорак гадоў да сябе шлях шукаў,
I быццам нарэшце цвярозы.
Я глянуў ў вочы народу свайму,
Я глянуў на родныя нівы:
Палац будавалі – стварылі ж турму
З падмуркам трывалым надзіва.
Ні мовы табе, ні табе каўбасы,
Частуйся ідэямі веку!
Працуй, мой зямляк, ад расы да расы,
Кармі дармаедавых дзетак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я сорак гадоў не то жыў, не то спаў - Янусь Малец