Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На гэтым свеце

На гэтым свеце –
Дождж і вецер,
I зграі змрочныя
Аблок.
Ды несупынна
Сонца свеціць,
І адступае
Чорны змрок.

У чалавека –
Доля веку,
Снягоў у душы
Намяло…
Але шукайце
Па засеках,
Цяпло шукайце
І святло!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На гэтым свеце - Янусь Малец