Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш …Імглісты прысак ледзь ліпеў

Імглісты прысак ледзь ліпеў,
на ўзмежку пасвіліся коні,
мой бацька спаў. А я сядзеў,
забыўшыся зусім на стому.

На грудцы сена соп Байкал,
раз-пораз натапырваў вушы,
калі ледзь чутны шолах траў
яго сабачы слых парушваў.

І цені коней над ракой
мой зірк цягнулі, чаравалі.
Святая ноч, святы спакой
памалу ў вечнасць адплывалі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш …Імглісты прысак ледзь ліпеў - Янка Лайкоў