Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ТОЛЬКі ГЭТА НОЧ

Уначы плывуць вянкі,
Сціпла млеюць аганькі.
У кожным шчырае жаданне-
Спаткаць першае каханне.

Уюць вянкі дзяўчаты
З траў начных і мяты.
із галін жывых бяроз
і дзявочых дзіўных слёз.

Да маста, хто першы-
Той самы найлепшы.
Далей зорачкай гары
і плыві, плыві, плыві…

І у цішыні спакой,
Плывуць мары над ракой.
Птушкай светлаю ўзаўецца,
Каханнем злоўленае сэрца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ТОЛЬКі ГЭТА НОЧ - Сяргей Брандт