Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш ТОЛЬКI ГЭТА НОЧ

Уначы плывуць вянкi,
Сцiпла млеюць аганькi.
У кожным шчырае жаданне –
Спаткаць першае каханне.

Уюць вянкi дзяўчаты
З траў начных i мяты.
Iз галiн жывых бяроз
I дзявочых дзiўных слёз.

Да маста, хто першы –
Той самы найлепшы.
Далей зорачкай гары
I плывi, плывi, плывi…

I у цiшынi спакой,
Плывуць мары над ракой.
Птушкай светлаю ўзаўецца,
Каханнем злоўленае сэрца.

Сяргей Брандт, 08.07.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ТОЛЬКI ГЭТА НОЧ - Сяргей Брандт