Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Бурлівая радасць

Той свет, што навокал мяне існуе,
Ён ззяе вясёлкай і птушкай пяе,
Ён смела ляціць вадападам з гары,
Звіваючы дні як струмені ў віры.

Усмешкаю грае ён сотні хвілін,
І я падзялюся настроем сваім
З усімі, хто зараз навокал мяне,
Хай кожнага радасць жыцця закране.

Любіце Зямлю і яе жыхароў!
Букеты складайце з квітнеючых слоў!
Хай песні пакрыюць і горы, і дол.
Жыццё – гэта мы, гэта ўсё навакол.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бурлівая радасць - Павел Сімчанка