Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Дні

Дні складаю ў тузін старых газет.
Некалі пажадаю вярнуцца,
каб пагартаць падзеі…
Газета – гэта вельмі стары Інтэрнет,
дзе можна знайсці, па колькі мянялі леі.
Леі – гэта румынская валюта,
да якой у мяне няма ніякіх спраў,
хвалююся, што буду рабіць у лютым, –
крызіс давіць, каб ніхто не спаў.
Дні пралятаюць… Абама абяцае белае, –
чакаю, калі скончацца чорныя дні зімы.
Стараюся згуртаваць мэту жыцця ў цэлае,
гэта – бязглузда, як вядзенне вайны.
Дні – толькі падстава нешта рабіць, –
усё вырашана непрадказальным “рокам”,
не хочацца быць філосафам,
хочацца проста жыць,
каб глядзець, як хвалююцца дрэвы навокал.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дні - Юрась Шамецька