Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бусел белы – клёкат смелы

Бусел белы – клёкат смелы
Па-над белай стараною.
Ён лунае белай верай
Нада мною і табою.

Можна голасам змяняцца,
Горды клёкат свой скурганіць;
З ярка-белае прыбрацца
Можна ў шэранькую памяць…

…Па-язычніцку, адкрыта,
Стрэч і зорам і світанку,
Жывіць песняю, як жытам,
Веры белае буслянка!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бусел белы – клёкат смелы - Алесь Жамойцін