Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Алёна

Запляталі у косу, стужачку чырвону,
Выдавалі замуж дзяучыну Алёну,
Без яе згаднення, нават не спыталі,
У белае адзенне яе апраналі

Узрасла Алёна, кветкай расцвітала,
Ладнай, як бярозка, прыгажуняй стала,
Стары да багаты, красу запрыкмеціу,
Да Алёны у хату, у сваты намеціу

Як яе пабачыу, болей жыць не можа,
Стане добрым зяцем, усім дапаможа
Панавозіу рэчау, розную тканіну,
Каб аддала маці, за яго дзяучыну

– Ты не плач Алёна,- так казала маці,
Няужо можна роднай, дрэнна пажадаці,
Каб маёй бядноты, вы ніколь не зналі,
Розныя бядоты, хату абміналі

Усю ноч не спала, думкі не давалі,
Пра жыццё гадала, усе ей спачувалі,
– Родная сястрычка, мілыя братулі,
Трэба мне згадзіцца з волею матулі

Запляталі у косу, стужачку чырвону,
Выдавалі замуж дзяучыну Алёну,
Без яе згаднення, нават не спыталі,
У белае адзенне яе апраналі

Юрашъ

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Алёна - Аўтар невядомы