Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З гары на санках!

З гары на санках!
************************************
Мяце завея-завіруха
І клямку тузае за вуха.
Ля студні скача і ў садочку,
І ў кожным студзеньскім радочку.

Пазамятала хату, сцежку,
Дрывотнік, ганак, нават стрэшку,
Куды схавалася сінічка.
Ды я надзену рукавічкі,

Валёнкі, кажушок, вушанку.
Сабаку пасаджу ў санкі.
Паедзем разам з ім на горку.
Там Вова, Волька і Арцёмка.

Андрэй, Ірынка і Тамара,
І дзед Мікола ў шараварах.
З гары на санках – вецер свішча!
Ды мамка ўжо вячэраць кліча…
11.01 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З гары на санках! - Лёля Багдановіч