Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паламанаело… кры

Паламанае крыло…
*******************************
Усё не так, як бы хацелася…
Я стала іншай і сама…
Яшчэ не чутна спеваў верасня,
А на душы даўно зіма…

Штодня віхура і мяцеліца –
Па вокны гурбы намяло.
Ляцець у вырай не асмелюся,
Бо паламанае крыло…

Сціскае абцугамі сэрцайка,
Ды я ўсміхаюся праз боль.
Папесці крыху яшчэ, лецейка,
Пабыць шчасліваю дазволь.

Пазыч пяшчоты боскай кропельку,
Хай прабачае мне зіма.
Шнуруюць пчолкі Ўздоўж і ўпоперак,
Пішчыць разгневаны камар.

І павучак не спаў да раніцы –
Прыбраў маліннік у карункі.
Як хутка добрае канчаецца –
Збірае лета свае клункі…
15.08 – 2015г

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паламанаело… кры - Лёля Багдановіч