Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У травеньскую ноч

Прахалодай травеньскай ночы
Пацалуе ветру крыло…
Ты расплюшчыш на досвітку вочы
У абдымках, каго не было…
А назаўтра спатоліўшы прагу
Глеба водарам росных дажджоў
Нагадае пра Памяць і смагу
І пра траўня начного крыло…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У травеньскую ноч - Павел Гаспадыніч