Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Апошні гук



Апошняя хвіліна,
хвілінка, хвіліначка,
апошні позірк
у родную даль…
і смокча так дужа
пад лыжачкай,
але хутка заб’юць,
і не выжыць на жаль…

Ну што ж…
больш не зробіш нічога,
і твой лес
падышоў да мяжы…
добра бачыш
за вескай дарогу,
што так лоўка
кудысьці бяжыць.

А цябе, усе ж злавілі:
хлапчука-партызана,
фашысты,
з арлом на грудзях…
і шапнуў пра сябе:
“каб не ўбачыла мама…”
і стрэл гучна
грукнуў у вушах.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошні гук - Алесь Борскі