Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шлях вайны

Вайна сорак першага года…
Яна нечакана прыйшла.
Кіпела ў сэрцах нязгода,
Стагнала ад болю зямля.

Па вёсках фашысты блукалі,
Стралялі ў мясцовых людзей.
У хатах вар’яты шукалі
Маленькіх нявінных дзяцей.

Вайна года сорак другога…
Загінула сотні салдат.
Усіх б’юць: старога, малога-
Такі ён, Адольфаў загад.

Бязлітасны год сорак трэці:
Палессе гарэла ў агні,
Фашысты імкнуліся сцерці
Жывое ўсё з твару зямлі.

А ў сорак чацвёртым – збаўленне
Для роднай старонкі маёй.
І вера, надзея, імкненне
Да міру над нашай зямлёй.

Нарэшце настаў сорак пяты –
І полымя вечна гарыць.
У варце заўсёды салдаты,
Каб мы маглі жыць і тварыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шлях вайны - Марына Яраховіч