Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Бяда

Бяда… яна не папярэдзіць –
як злодзей завітае ў дом:
калі збіраюцца суседзі
за трохкілішачным сталом.

Яна маланкаю і градам
Лес на паленне пасячэ;
Паздзекаваецца над садам
І ад адказнасці ўцячэ.

…Няхай не знойдзе месца ліха
На роднай, на маёй зямлі!
Каб за сталом было не ціха,
А ў садзе яблыні цвілі!
2012 г

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бяда - Вацлаў Хадасевіч