Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нячысты дух з душы выходзіць

(Мацвея 12:43-45)

Нячысты дух з душы выходзіць,
Спакой сабе ён не знаходзіць.
Бязводнымі мясцінамі блукае,
Прытулку чалавечага шукае.

Праз час ён кажа: “Я хачу дамоў,
Вярнуся, мабыць, я ізноў..?
Вось-вось знаёмая пустая хата.
Яна падмецена, прыбрата”.

Бярэ тады з гурта свайго
Сем духаў злейшых за яго.
Заходзяць і жывуць: яды не просяць,
Хлеб зла з сабой яны прыносяць.

І чалавек ў сваім пакоі
Не знойдзе у душы спакою.
Бяда і гора, і адчай такому.
“Так будзе й роду гэтаму ліхому”.

8.02.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нячысты дух з душы выходзіць - Пятро Чабор