Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сум курыцца ў душы

Скрозь туман
Над змерзлаю рачулкай,
Сум зімовы – засняю душы.
Недзе ходіш ты
Далёкай вулкай,
Хоць два словы
Стуль мне напішы.

Як жывеш,
Што робіш вечарамі,
Ці не кволіцца
Малы наш сын?
Ці не хочаш выпалаць
Часамі
Адзіноты горкае
Палын?

Я не знаю,
Хто тут вінаваты,
Ты ці я,
Ці, можа, скрутны лёс? –
Тужыць
Над маёй спусцелай хатай
Голле
Пасірочаных бяроз.

Недзе ходзіш ты
Далёкай вулкай,
Хоць два словы
Стуль мне напішы, –
Скрозь туман
Курыцца над рачулкай,
Сум курыцца
У маёй душы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сум курыцца ў душы - Леанід Яўменаў