Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А спаткання няма

Я кудысьці ўсё еду і еду.
Я кудысьці лячу і плыву.
На зямлі ж з усяго –
Ані следу,
Толькі сум
Кружыць мне галаву.
Я кудысьці бягу
I спяшаю,
Як спяшаецца
Вечнасць сама.
Я кагосьці шукаю, чакаю,
А спаткання
Няма і няма.
Што ж, магчыма,
Мой лёс гэтак хоча.
Гэта ён мяне кружыць,
Як вір.
Толькі веру
Ў ласкавыя вочы,
Што вядуць
У бязмежную шыр.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А спаткання няма - Уладзіслаў Нядзведскі