Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Экалогія душы

Высякаюць лясы,
I няшчадна вытоптваюць боты
За дзялянкай дзялянку –
Верасы, і багун, і чарот,
На мяжы растапталі
Жывую яшчэ берасцянку,
Што будзіла над полем світанні
Штогод,
Паміраюць званочкі,
Зязюлі, чабор, журавіны,
I не ў вырай, а некуды так
Адляцяць журавы.
Мы сябе абкрадаем,
А множыць здабыткі павінны
I ўзвышаць абавязкі свае
I правы.
Вынішчаем лясы,
I пачуцці, і светлыя словы,
Што, як матчына песня,
За сэрца бяруць,
Падсякаем бяздумна
Карэнні свае і асновы
I не бачым, што хутка
Лісты адамруць.
Нашы песні і мова знікаюць паціху.
Пачакайце!
Звяртаюся з просьбаю я:
Занясіце хутчэй у Чырвоную кнігу
Верасы і чабор, наша слова і наша імя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Экалогія душы - Сяргей Грахоўскі