Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Журавіны бяруць жанчыны

Журавіны бяруць жанчыны,
паслухмяныя студзяць пальцы.
He баяцца слядоў ваўчыных, –
на чарнобыльскі вецер скардзяцца.

Журавіны бяруць жанчыны,
імі ўсыпана ўсё Палессе…
Нібы кроў па слядах ваўчыных
палымнее на першым снезе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Журавіны бяруць жанчыны - Эдуард Акулін