Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чым ты надыхаўся, паэт?

Чым ты надыхаўся, паэт,
Што ў мітусні надзённых спраў
Перакуліў на сэрца свет
І на паперу пераклаў?

Ці чым упіўся, дарагі,
Што распаліў настолькі кроў?
Хлынае боль праз берагі
Таропка скінутых радкоў.

А мо сярэдзіна баліць
Альбо каменні на душы,
Што слова кожнае трымціць
Нібы распялі на крыжы?

Што гэта дзеецца з табой?
Чаму не жыць бы, як усе?

Ў адказ мне вецер над труной
Гартае сшытак пакрысе…

3.05.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чым ты надыхаўся, паэт? - Таццяна Дзям'янава