Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Куды ж вы дзеліся, ліцьвіны?

Куды ж вы дзеліся, ліцьвіны?
Чаму пакінулі сьвет гэты?
Чаму ня бачу “Пагоні” сьцягі?
Чаму бачу сьцяг я саветаў?

Заўжды я шукаю адказ на пытаньні:
Як мы маглі радзіму прадаць?
За што такое нам пакараньне?
І не ў стане адказ атрымаць.

Сказаў нейкі чалавек народу,
Разважыўшы пра тое пытаньне:
Мы кінулі ўсё пад ногі Богу.
Затое й пакараньне.

Але калі праўда гэта, сапраўды.
Калі ж кончыцца гэта імгла?
Ня можа ж гэта быць назаўжды.
Мо, прыйдзе яшчэ сьвета чарга?

Вярні жа нам Божа славу народа –
Сыны твае просяць цяпер.
Збаў нас, Вялікі, ад гэтага рока.
Мы зьмяніліся, ты павер.

Куды ж вы дзеліся, ліцьвіны?
Чаму пакінулі сьвет гэты?
Чаму ня бачу “Пагоні” сьцягі?
Чаму бачу сьцяг я саветаў?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Куды ж вы дзеліся, ліцьвіны? - Арсень Баян