Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш … куды падзецца ад усяго

Куды падзецца ад ўясго, куды схавацца,
Брыдота ўся каб прэч з вачэй сышла
Каб знайсці, дзе галаве падняцца
Каб хворая душа спакой.

Знайсці свой сэнс, ды існаваць адзіным:
Каб чалавекам, не жывёлай быць.
Забыцца на ўсё, ды вечна быць шаслівым,
Усе пачуцці ў сэрцы зачыніць.

Ды не ўцячы, не знікнуць, не забыцца…
Не прападзеш нікуды з гэтага катла.
У багне будзеш з іншымі тапіцца,
Каб лічаныя выйшлі да святла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш … куды падзецца ад усяго - Іван Цвірка