Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КУДЫ IДЗЕШ, БЕЛАРУС?

Каму патрэбны нашы хаты,
Лёс селянiна поўны слёз.
Трымае душы мацней кратаў
Сярод жнiва ў поўны рост.

Бягуць iз вёскi твае дзецi,
Губляюць мовы роднай густ.
Шукаючы, губляюць сэнс у свеце,
Саромяцца сказаць: “Я-беларус!”

I з кожнай восенню чырвонай
Пустуюць з выраем двары.
Сыны прабуюць жыць па-новай,
Далей ад плуга, вёскі і раллi.

Каму патрэбна гэта мова,
Хто яшчэ помнiць клёцак смак.
Яе ж усiм гУртам, паслядоўна,
Ператаўклi на горкi мак.

Сяргей Брандт, 19.10.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КУДЫ IДЗЕШ, БЕЛАРУС? - Сергей Брандт