Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гуляй, беларус!

Гуляй, беларус!
Што табе застаецца –
Магiлкi бацькоў ды гарэлкi глыток.
I покуль не зломлена воля ў сэрцы,
Жыве Беларусь… у даўговы радок.

Гуляй, беларус!
Нож с сякерай наточан
Найлепшым i любым суседам тваiм.
Хоць зазiрае з сумленнем у вочы,
Няма там сяброўства – хлуснi горкi дым.

Гуляй, беларус!
За мяжу чарадою
Гадоў можа дваццаць iмкнуцца вазы.
А хто застанецца ў бядзе тут з табою?
I каб назаўсёды, не каб на часы…

Гуляй, беларус!
А паправiць усё можна!
Калi за зямлю, як за хату стаяць!
I верыць, як мацi i з вераю Божай,
З сябе ты пачнi Беларусь аднаўляць.

Сяргей Брандт, 23.01.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гуляй, беларус! - Сяргей Брандт