Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліцьвінам

Ліцьвінам звацца не казала маці,
А бараніць не вучыў гэта бацька твой.
Адкуль прыйшло да цябе багацьце?
Нібы з продкамі разам ідзеш ты ў строй.
Столькі год цішыні, пад даглядам уздыхі,
Усе забыў пра сябе недарэчны люд.
Ты жыхар Вялікага Княства навечна,
Бо душа назаўседы застанецца тут.
Сын зямлі пад калюмнамі, мірны вайсковец,
Але справа не у зброі зусім, разумей.
Захаваў ты вялікую, рэдкую годнасьць,
Скарб зямлі ад знішчэньня, для добрых людзей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ліцьвінам - Каця Красавік