Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Палы анёл

Знянацку, апаліўшы крылы небам,
Анёлак знічам да зямлі зляцеў…
І цалавала яго глеба,
І вецер атуліць хацеў

Ад чорнай хмары з далячыні беглай,
Што ўпадабала кволае дзіця…
І напаіла яго глеба
Слязьмі пакутнага жыцця.

І атуліў анёлка ветрык
Крысом празрыстым і жывым…
Схваў яго ён сярод кветак
Нібы між яблынь белы дым…

Праплыла хмара чорным ліхам
не заўважыла зніча…
Дый той анёл навечна сціхнуў
У квецені зямлі цяпла….

І неба плакала няўсцешна
Што ўратаваўся толькі Ной…
А хмара ведала ж, канечне,
Як пачынаць Вялікі Скон…

І сёння, праз стагоддзі хмараў,
Знямелы голас у зямлі,
што між сваех адвечных мараў
зубіла з ветрам ў кветках сны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Палы анёл - Павел Гаспадыніч