Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш —-Колеры ручніка.—–

—–Колеры ручніка.—–
-Кранаюць сэрца словы трапяткія,
З дзяцінства ад бабулі чула іх:
Дубы і сосны ў лесе векавыя,
I лёс адзін з Радзімай на дваіх.

Бярозак беластвольных летуценні,
Блакіт у жытнім полі васілька
Выпестваюць пяшчотныя праменні
Цяпла і прыгажосці ручніка.

Я ганаруся моваю сваёю
I звычаямі прадзедаў, дзядоў,
У квецені і у замеці зямлёю,
Вясёлкаю і спевам перуноў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш —-Колеры ручніка.—– - Лёля Багдановіч