Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Колеры

Я ведаю колер чужынскай зайздросці,
Паблёклую постаць ды сціплую здань,
А здольнасць цярпець і губляць у маладосці
на продаж адалі ў людскі акіян.

Прыгадваю колер мелодыі гучнай,
Напоўненай жалем, гукам пакут.
Хаваць няма сэнсу – ўсё відавочна,
Як голы прыстаўся на боскі прысуд.

Прыкрый брудны твар свой чужымі рукамі,
Сорам з грахом падзялі на дваіх,
Сакрэт – забарона павіслы між вамі
Паблякне ў фоне распуснаў людскіх.

У свеце шалёных больш месца не будзе
Шчырай усмешцы, яскравым вачам,
Але Бог міласэрны, пра ўсё ён забудзе.
Працягне далоню нікчымным людзям…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Колеры - Вольга Турмовіч