Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Старонку за старонкаю ў вечнасць

Старонку за старонкаю ў вечнасць
Мой каляндар адлічвае гады.
Па ім звярае час і чалавецтва.
Усяму мяжа, і я іду туды.

З падзеннямі, здабыткамі, з гарэннем,
Цярністым шляхам(Бог яму суддзя),
Аставіўшы пасля сябе карэнні.
У карэннях тых другое будзе” “я”.

Пуд солі з’еўшы, усю пазнаўшы смагу,
Я да пляча жыцця тулюся зноў
І аддаю яму ўсю ўвагу,
Бязмерную і шчырую любоў.

Устаю й лажуся з вераю адзінай,
Трымаю ў абдымках моцных тых
І ведаю, ніколі не пакіне
І сіл дайсці ў нас хопіць на дваіх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Старонку за старонкаю ў вечнасць - Валянціна Владава