Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Завея глея

Глей, як алей, між дажджоў і завей.
Раз’юшаным ветрам
Нібыта сурвэткай
Свет атуляе, святло ахінае
Радзіму рачулак сваю пакідае.

Снегам прыветным у месяцы кветным
Красуе чароўна
Лунаючы ў чоўне
Вясна-паланянка, гуллівая панка,
Аздоблена часам увечары і ўранку.

А там у прыполлі стракатае волі
Нерушам веры
Як сцягам галеры
Паветрам духмяным красуюць аеры,
Узгадаваны завеяй і глеем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Завея глея - Павел Гаспадыніч