Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Оллайло

Я сустрэла, знайшла Оллайло
Сярод вулак зімовага ранку…
Пасля працы – старога кіно –
горад спаў. Я твая паланянка.
Оллайло, адлятаем хутчэй
у сусвет на планету Кахання,
дзе чакаюць нас тысячы зорных начэй,
шматмільённае красак буянне.
Паспяшым! Абуджаюцца людзі. Глядзі:
мурашамі бягуць па трамваях.
На планеце чароўнай праз восем гадзін
таямнічае споўнім жаданне.
Паспрабуем ад шэрага ранку ўцячы,
калі толькі адпусціць Зямля…
Дзіўным покрывам сцеляцца касачы…
На планеце Кахання адны: ты і я.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Оллайло - Вольга Бялова