Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сумленна знішчала і фільмы, і хронікі

Сумленна знішчала і фільмы, і хронікі,
Дзе ёсць ты буйным планам,
Дзе ў эпізодах бегаюць слонікі
(Любіў жа ты слонікаў, праўда?).
Знішчаліся запісы голасу
I слоў, што гучаць несапраўдна.
Знішчаліся жорстка і многа
Архіўныя стужкі былога.

I ўсё упустую! Якісьці ўспамін –
Адноўлена серыя іншых карцін,
I страчаны кадр утварае сюжэт,
I высяцца горы бабін і касет,
I спіс кінахронік зноў свежы і новы
Расце, нібы гідры Лернейскай галовы.

Світае. Завершан апошні сеанс.
На восем гадзін упадаю у транс.
Назаўтра – працяг. Пад вачамі кругі.
I ўсё-такі дзякуй табе, дарагі:
Жыву – не сумую. I ў цэлым… яно
Не самае горшае ў свеце кіно.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Сумленна знішчала і фільмы, і хронікі - Вольга Ласаева