Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноч над томікам Марыны Цвятаевай

На душу цяжкай цемрай абрынуты,
Лёд на ўсходзе неба адтайвае,
Нібы верш, пракрычаны Марынаю,
О зямля мая, зорка расстайная,
Адлятаючы, забяры мяне,
Не пакінь з той заклятаю тайнаю –
З той лясною, траўмай, звярынаю,
Пракрычанай з пятлі Марынаю,
Не пачутаю і растаптанаю…
Адступіся, мой Змей Гарынавіч,
Дай прайсці, дзе зоркі злятаюцца
З лёсам – д’ябальскай віктарынаю.
О планета, грэшная тайнаю…
Світае…
Святая…
Цвятаева…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ноч над томікам Марыны Цвятаевай - Васіль Зуёнак