Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш На зоркавым схіле

На золаку ўлетку,
на зоркавым схіле
мы папараць-кветку
знайшлі і… згубілі.

Знайшлі і згубілі,
і выстылі страсці –
мы хутка забылі
імгненнае шчасце.

Імгненнае шчасце
забылі адчайна –
не здолела стацца
ні лёсам, ні тайнай.

Ні лёсам, ні тайнай…
Журбою і смуткам
прыходзіць звычайна
шчымлівай мінуткай.

Шчымлівай мінуткай
загадкай адорыць –
каб стаў больш
спакусным,
каб зведаў лепш горыч.

Каб зведаў лепш горыч
і мёд пачуцця
на плынным прасторы
вячніны жыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На зоркавым схіле - Антон Піліпчык