Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не для вас

Я не для вас, паны, о не, Ў час вольны песенькi складаю, – Што спала ў сэрцы там на дне – Буджу i ў свет на суд пускаю. Я не для вас, паны, о не! Я не для вас, паны, о не, Падчас збываюся спакою, Калi ў вачах сляза блiсне, Маркотнай вызвана душою, – Я не для вас, паны, о не! Я не для вас, паны, о не, Свае днi лепшыя марную, – У вечнай з мукамi вайне Жыву i радасцi не чую – Я не для вас, паны, о не! Я не для вас, паны, о не, Падняць скiбiну слова рвуся На запусцелым дзiрване Сваёй старонкi Беларусi, Я не для вас, паны, о не! Я не для вас, паны, о не, Над доляй плачу свайго люду, З гразёй змяшалi б вы мяне Сваёй нiкчэмнасцю прыблудаў… Я не для вас, паны, о не! Я не для вас, паны, о не, Пяю. Вам не паняць мучэння; Вам ваша сэрца не дрыгне На голас братняга цярпення, О, не дрыгне, паны, о не! Я не для вас, паны, о не!.. Адною ўцехаю жыццё вам, Знячулi ў сытасцi, вiне, Вас не разжалiш праўды словам, О, не разбудзiш вас, о не! Я не для вас, паны, о не!.. А я для бедных i загнаных, Я з iмi мучуся ўраўне, Ў адных закут з iмi кайданах… Я не для вас, паны, о не!.. Я не для вас, паны, о не!.. Я – для тых цёмных, нешчаслiвых. Ад iх i водгаласак мне Прымчыцца па лясах, па нiвах. А не для вас, паны, о не!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я не для вас - Янка Купала