Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вольны час пенсіянеркі

Я кручуся ў свеце віртуальным
І забылася на ўсё. Рэальна
То у ” Аднакласніках” блукаю,
На парталах штосьці размяшчаю,
То ” Ўкантакце” з кімсьці я сябрую,
Пісьмы у почце ” мэйлаўскай “друкую….
Я наведваю паўночы сайты,
І лічу паціху гігабайты.
Пра сняданак я зусім забыла,
На абед, вячэру я ” забіла”…
Добра, што павырасталі дзеткі….
Фішка тая самая ў суседкі.
Кава разам ужо даўно не п’ецца,
Пра жыццё размова не вядзецца..
Толькі пстрыкі мышкі той бязногай,
Трыджык, сервер, СМС-кі, блогі…
Ноч не сплю, і пальцы ўжо здранцвелі,
Вочы спухлі і пачырванелі…
Кажуць, што залежнасць гэта. Можа.
Як жа перазагрузіць сябе мне, Божа?!
Трэба “вірусы свае лячыць
Ці мазгі, як базу, аднавіць?
К чорту той камп’ютар, мо, ці што?
І наогул быў ен мне нашто?
Мне б – у лес…Там прыгажосць такая!
А далоняў цеплыня якая
У сяброў, што рады так сустрэчы
Ля палаткі ў ціхі летні вечар.
І касцер, і песні аж да рання…
Эх, забыты тыя адчуванні!
Пальцам мышку зноў я прыціскаю…
Ў сетках інтэрнэтаўскіх лятаю

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вольны час пенсіянеркі - Галіна Бяляўская