Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш А як я жыў



А як я жыў,
І што я меў?
Ці бачыў я калі дастатак?
Ці смачна піў,
Ці добра еў?
Ці даспадобы быў занятак?
Ці меў я хлеба
І да хлеба?
Наогул, жыў я так, як трэба?..

***

Калі ў жыцці сваім ранейшым
Ты дапускаў памылак многа,
То зараз хоць зрабі усё,
Каб іх паправіць лепшым чынам.
Каб жыць сягоння без хлусні,
Трымайся розуму свайго,
Жыццёвай лініяй кіруй.
І прадугледзь, яшчэ наперад,
Якой дарогай пойдзеш заўтра.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А як я жыў - Пётр Шакола