Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зрабі дудку з чарнаклёна

Зрабі дудку з чарнаклёна,
Тры адтуліны на ёй,
Ад дзяцінства падаконьня,
Заіграй з душы сваёй.

Зрабі дудку з чарнаклёна,
Ці з набрыняўшай лазы,
Адсылай па навакольлю,
Думак поўные вазы.

Вясна ўжо не за гарамі,
Люд стаміўся ад зімы,
Тваёй дудкі ўсё чакае:
Дудкі й міра на зямлі.
-27.03.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зрабі дудку з чарнаклёна - Міхась Карцялёў