Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рамесны магазін

Рамесны магазін

Наведваюць турысты
рамесны магазін.
“Тавараў, мабыць, трыста –
ды кожны паглядзім”.

“Сурвэтку трэба мне мець”.
Аматар страў мучных,
ахайны купіць немец
сурвэтку ды ручнік.

“А пацерак тут колькі!
З такімі – хоць на баль!”
Для шыйкі купіць полька
і пацеркі, і шаль.

“Асвоіўся я хутка
на дудароў зямлі”.
Індыец купіць дудку
з кашолкай для змяі.

Наведваюць турысты
рамесны магазін.
“Культуры мы тут рысы
мясцовай паглядзім”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рамесны магазін - Алесь Мацулевіч