Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ідзіце ў бамжы

Калі трымае Вас жыцце за яйкі,
і Вы не ўпэўнены, што так і трэба,
Калі, не кажучы ўжо пра сайку,
Няма за што купіць кавалак хлеба.

Калі Вы зразумелі, што няшчасны,
Не бачыцца прасвету ў каръеры,
і хочацца набыць куток уласны
Непрынцыпова ў якім памеры.

Вы не турбуйцеся, навошта вам кватэры,
Багатыя буржуйскія бярлогі,
Навошта туалетныя паперы
і цеплыя бетонныя падлогі?

Ідзіце у бамжы, скажыце свету,
Што хопіць пражываць жыцце дарэмна,
Штодзенна карыстайцеся газетай,
і будзе тады добра і прыемна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ідзіце ў бамжы - Міхась Бацян