Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не кахаю

Ужо не кахаю,
бо часу няўмольны бег
дзесьці знікае.
Я не кахаю.
Навошта крылы ламаць
і падаць, калі ўжо і неба не маю.
Не кахаю.
Залішне шыкоўны дарунак
жыцця
кахаць…
Яго не прымаю.
Навошта, спытаеш?
Адказу не маю..
Ды, зрэшты, ў жыцці так бывае:
Кагосьці кахаеш ты,
а ён цябе не кахае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не кахаю - Артур Камароўскі