Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Кахаю



Замяло ўжо ўсе сляды
па дарозе да нашага раю
усё роўна са мною ты
ува мне. я цябе адчуваю
блытаюць сеці мяне, правады
дзень і ноч ў інтэрнэце блукаю
усё роўна са мною ты
ува мне. я цябе адчуваю
дзень за днем мінаюць гады
я сталею. сябе шукаю
адно нязменна: са мною ты
ува мне. я цябе кахаю!





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кахаю - Дар'я Латышава