Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Л. Д

Ты даруй мне за тое, што зрэдку
Я бываю у доме тваім,-
А жывём жа амаль па-суседску,
Па асфальце мы ходзім адным.

І гады неўзаметку зляцелі –
Твае дзеці ў дарогу пайшлі,
Збудавалі жыццё, як умелі,
І ўжо ўнукі ў цябе падраслі.

А ты ладзіш сямейную згоду,
Усё песціш дзяцей і унукаў,
Засланяеш сабою няўзгоды…
Калыхаць яшчэ будзеш праўнукаў.

Мы не часта з табой сустракаемся,
І на святы – калі-нікалі,
І адно аднаму усміхаемся,
І жадаем, каб добра жылі.

І ў сягонняшні дзень юбілейны
Пажадаю ўсё тое адно:
Жыць да сотні гадоў без стамлення,
Так пражыць, як нам Богам дано!

09.10.2005 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Л. Д - Пётр Шакола