Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нас забівае ўласнае каханне

Нас забівае ўласнае каханне,
Яно ратуе нас у час благі,
Мае радкі як прывідныя здані
Блукаюць за акенцамі тваймі.
Калі пануе ноч, я граю дзесьці
І мару каб хаця б адзін куплет,
Адно слаўцо, адна слабая песня
Пагрукала у твой замкнёны свет.
Ты нават мабыць не расчыніш вокны,
Не аддасі хвіліну на яе,
Хай будзе так, я загадзя гатовы,
Адной адмовы толькі не стае.
Нябёсы не былі ніколі блізка,
І ты не будзеш з гэтае пары
Жыццё мне помсціць, адзінота цісне.
Ды ну яго! Ды хай яно гарыць!
Ты ведаешь за што дзяўчын кахаюць?
За прыгажосць, за розум, дабрыню?
Я не магу сказаць – бо я не знаю.
Кахаю я – бо я табой жыву.
Я засынаю каб цябе пабачыць,
Я прасынаюсь каб цябе сустрэць,
Сумую праз цябе у ціхім плачы,
І радуюсь, каб хоць надзею мець.
Нас забіваюць ўласныя пачуцці,
Яны ратуюць нас у час благі,
Мае радкі нагамі топчуць людзі
У бруд і пыл пад вокнамі тваймі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нас забівае ўласнае каханне - Васіль Гардзіёнак