Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не кахаю цябе

Я не кахаю цябе
(акраверш)
Яшчарка прыткая звольніць свой бег па каменнях,
Ноч упадзе, нібы чорная птушка, на горад,
Есці не хочацца, кава вячэру заменіць,
Колькі той кавы, мо, рэкі ўжо і азёры!
Адасабляюся ад пазаўчора і ўчора,
Хлушу сабе, што з нуля пачынаю ад заўтра,
Анігіляцыяй пахне начная прастора,
Юзам па ёй пралячу ў разбуральным азарце.
Цягнецца ноч. Халадзеюць каменні, і памяць
Яшчаркай лёгкай звальняе свой бег мітуслівы,
Божа ласкавы! Не хочацца мучыць і раніць,
Еднасць знікае. А ты – заставайся шчаслівым.

Ajsa, 2.11.2011.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я не кахаю цябе - Святлана Куль