Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хатулька, скрыўленая ўбок

Хатулька, скрыўленая ўбок,
пад саламянаю страхой
чапляецца каньком аблок,
як найвялікшы хмарачос…
Ну, ты глядзі – ў адзін паверх,
так апантана мкнецца ўверх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хатулька, скрыўленая ўбок - Валянціна Баранава