Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бязважкі рамонак з імпэтам хлапечым

Бязважкі рамонак з імпэтам хлапечым
трызніў матыльковым палётам:
– Ах, каб не карэнне, таксама ў сінечы
кружляць бы я змог бесклапотна.

Спакою заўсёднага як не бывала, –
увысь, на птушыныя сцежкі…
Ды марна – трымала карэнне трывала,
яднала з жытнёвым узмежкам.

Нарэшце, о шчасце, рамонак сарвалі –
расчынены дзверы ў бязмежжа…
Маркотна адзін за адным ападалі
пялёсткі на родны абмежак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бязважкі рамонак з імпэтам хлапечым - Эдуард Акулін